Развіцце грашовых сістэм

На працягу 1390—1392
гадоў адбылася рэзкая дэвальвацыя манет Вялікага княства. У тыя гады вялося
актыўнае змаганне паміж Ягайлам і Вітаўтам за ўладу ў краіне, што і стала адной
з галоўных прычын хуткага псуцця манеты. Асабліва ў час вайны адчуваўся дэфіцыт
серабра, выкліканы бракам уласных радовішчаў. Да 1390 года пенязі мелі даволі
стабільную вагу і высокую пробу, а затым хутка замясціліся ў абарачэнні менш
якаснымі. Ягайла і далей, ужо на польскім каралеўскім пасадзе, не надта
прытрымліваўся прынцыпу выбіцця якаснай манеты. Як сведчаць польскія крыніцы,
кароль «у справах манетарных кіраваўся вылучна даходам».

У пачатку 1390-ых на
манеты ізноў вярнуўся сімвал «наверша дзіды з крыжам». На новай манеце Ягайлы
ён змяшчаўся поруч з асабістым гербам вялікага князя. Нягледзячы на афіцыйны статус
ВКЛ як каталіцкай дзяржавы, абсалютна большая частка насельніцтва заставалася
праваслаўнай, з чым прыходзілася лічыцца Ягайлу, а пасля і Вітаўту. Мітрапаліт
Кіпрыян не страціў сваіх пазіцый у дзяржаве, а наадварот, у 1389 годзе рашэннем
канстанцінопальскага патрыярха Антона быў абвешчаны мітрапалітам
«кіеўскім і ўсяе Русі». Такім чынам, ВКЛ афіцыйна прызнавалася
канстанцінопальскім патрыярхам за цэнтр праваслаўя ўсіх рускіх земляў, уключна
з Масквой. Магчыма, якраз гэтая падзея паслужыла матывам для выбіцця новых
пенязяў з праваслаўнай сімволікай. Манеты нагадваюць на вонкавым выглядзе
пенязі Вітаўта Герб Bima

ўma
/ Наверша дзіды з крыжам,
што сталі
першай масавай эмісіяй Вялікага княства.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-