Развіцце грашовых сістэм

Такім чынам, за
кароткі перыяд паміж 1386 і 1392 гадамі было выбіта 8 толькі асноўных матываў
дробных манет, што складалі, праўдападобна, адзін намінал. Першыя пенязі канца
1370-ых гадоў адпавядалі палове пражскага гроша, але з цягам часу значна
страцілі ў вазе: да сярэдзіны 1380-ых яны адпавядалі 1/3—1/4 гроша, а на
пачатку 1390-ых гадоў ужо меней за 1/5. Ужо за Вітаўтам пенязям быў нададзены
пастаянны курс 1/10. Няма, праўда, пісьмовых доказаў, што першыя манеты ВКЛ
называліся менавіта пенязямі. Вядома, што здавён на Беларусі пенязямі зваліся
найдрабнейшыя манеты грашовага абарачэння. Слова «пенязі» выкарыстоўвалася
таксама ў якасці збіральнага панятка грошай. За падставу для выбару манетна-вагавой
стапы першых пенязяў мог паслужыць досвед рускіх земляў у складзе Польшчы, якія
з часоў Казіміра Вялікага білі свае грошыкі, дастасаваныя па вазе да пражскага
гроша як 1/2. Таму, па аналогіі, першыя манеты ВКЛ тыпу ПЕЧАТЬ / Наверша
дзіды
з крыжам маглі звацца грошыкамі, але, як ужо згадана
вышэй, пісьмовымі крыніцамі гэта не пацвярджаецца. Наогул пражскі грош быў
паноўнай манетай у грашовым абарачэнні Усходняй Еўропы да Дняпра і нават далей,
таму выглядае лагічна, што за аснову была ўзятая кратная менавіта яму адзінка.

Першыя манеты
Вялікага княства былі самастойным наміналам, які меў пераменны курс ад 1/2 да
1/10 да пражскага гроша на працягу 15 гадоў з канца 1370-ых да 1392—1393 гадоў.
Толькі ў выніку рэформы Вітаўта пенязь быў трывала прывязаны да пражскага гроша
ў наватарскай для сярэднявечча дзесяцічнай прапорцыі (10:1). Грашовая сістэма
ВКЛ цалкам сфарміравалася на доўгія гады, набыўшы гарманічны выгляд: 1 рубель =
100 пражскіх грошаў = 1000 пенязяў.

Удзельныя князі
таксама спрабавалі пагадзіць грашовыя сістэмы сваіх краёў з ужо даволі развітай
сістэмай метраполіі. Гэтак, моцна знізіўся вагавы нарматыў выбіцця кіеўскіх
манет Уладзіміра Альгердавіча. У самым канцы 1380-ых тут пачынаецца біццё
новага тыпу манет — з візантыйскім крыжам, у кутках якога размешчаны чатыры
кропкі вагой каля 0,25—0,30 грама. Змяшчэнне сімвала хрысціянства на цэнтральнае
месца манет, найверагодней, было выклікана ўжо згаданым абвяшчэннем Кіпрыяна,
што жыў у Кіеве, мітрапалітам усяе Русі. Такім чынам, горад зноў станавіўся
сталіцай праваслаўя.


Пенязь Уладзіміра Альгердавіча з крыжам. Кіеў (канец 1380-ых – пачатак
1390-ых гадоў)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-