Развіцце грашовых сістэм

Некаторыя даследнікі
сцвярджаюць і пра існаванне аднабаковых манет Уладзіміра вагой каля 0,15 грама,
дзе адна са старон наогул не месціць ані выяў, ані легенд. Калі гэта сапраўды
адметныя манеты, а не моцна пацёртыя пенязі з крыжам, існуе верагоднасць таго,
што існаваў і паўпеняжны гатунак манет Уладзіміра, а сама грашовая сістэма
Кіеўшчыны належала да развітых. На цяперашні момант не стае довадаў, каб гэта
сцвярджаць хаця б з нейкай доляй пэўнасці.


Пенязь Дзмітрыя-Карыбута Альгердавіча (канец 1380-ых – пачатак 1390-ых
гадоў)

Стыкам 1380—1390-ых
гадоў датуецца выпуск валынскіх манет князя Фёдара Любартавіча. Гэтая атрыбуцыя
была выведзена зусім нядаўна Ю. Барэйшам. На адным баку манеты месціцца выява
крыжа (герба Валыні), а на другім — леў, што стаіць на чатырох лапах з
павернугай назад галавой. Вядомы знаходкі гэтага тыпу на памежжы Валынскай,
Ровенскай і Львоўскай абласцей сучаснай Украіны, а таксама ў знакамітым
Сосніцкім скарбе з Чарнігаўшчыны(1911).

У складзе гэтага ж
скарбу быў знойдзены пенязь вагой 0,32 грама, які меў на адным з бакоў
манаграму ТМ — ініцыял Тодара Міхайлавіча Падольскага. Над
манаграмай змешчаны маленькі крыжык з раздвоенымі канцамі. На другім баку
манеты — выява кароны, пад якой літары d
• Р {
dux Podoliae
— князь Падольскі), падзеленыя кропкай,
пад імі тры маленькія колцы. Гэтак падпісваўся другі сын Карыята — Тодар, што ў
1391 годзе з'яўляўся аднаасобным гаспадаром Падольскай зямлі, а ў 1393 годзе
быў пазбаўлены Падолля Вітаўтам і ўцёк у Закарпацце. Тытул з ягонай лацінамоўнай
граматы 1408 года гучыць як Princeps
Theodorus
dux
Podoliae.


Пенязь Дзмітрыя-Карыбута Альгердавіча (канец 1380-ых – пачатак 1390-ых
гадоў)

Вядома 6 манет, што
маюць на адным баку выяву тамгі Нарымонтавічаў і мяча (на некаторых), на другім
— нечытальны кірылічны ці арабскі надпіс. Выява мяча сустракаецца выключна на
манетах Дзмітрыя-Карыбута, што дазваляе прыпісваць гэты сімвал яму асабіста.


Маскоўская дзенга Дзмітрыя Данскога (пачатак 1380-ых гадоў)


 

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-