Развіцце грашовых сістэм

Пасля далучэння Кіеўскага княства да ВКЛ на кіеўскі пасад сеў адзін са старэйшых сыноў Альгерда — Уладзімір, які распачаў біццё сваіх уласных манет, магчыма, ужо ў 1360-ыя. Дакладна акрэсліць дату пачатку грашовых эмісій Уладзіміра пакуль не выпадае. Вагавыя характарыстыкі наследаванняў Джанібеку паказваюць, што ў Кіеўскім княсгве яшчэ раней пачала складацца арыгінальная грашовая сістэма, якая лягла ў аснову манет Уладзіміра Альгердавіча.

Але ж новыя кіеўскія манеты нічым не нагадвалі папярэднія наследаванні. Гэта цалкам арыгінальныя манеты, на адным баку якіх быў змешчаны асабісты клейнод князя, а на другім — яго імя, напісанае кірыліцай па коле. Вырабляліся яны па тэхналогіі, запазычанай з Залатой Арды, — з сярэбранага дроту. Серабро выцягвалася ў доўгі дрот, які пасля разразаўся нажніцамі і раздушваўся ўдарам молата. Атрыманы кавалак і быў манетнай загатоўкай. Гэтая тэхналогія была зручнай і менш працаёмкай, чым выцінанне, выдатна пасуючы да вытворчасці дробных пенязяў.

Найболып раннія ўдзельныя манеты Уладзіміра Альгердавіча можна падзяліць на два тыпы, якія адрозніваюцца паміж сабой сярэдняй вагой і выявай у цэнтры манеты: з пляцёнкай і са знакам у выглядзе «IS». Ha сённяшні дзень няма адназначнага тлумачэння гэтых сімвалаў. Верагодна, што пляцёнка нясе характар чыста дэкаратыўнага «вузла шчасця», які шырока распаўсюджаны на татарскіх манетах менавіта ў гэтым значэнні.

Дзенга старадубскага князя Аляксандра Нарымонтавіча з кірылічнай легендай і імем Пятра (канец 1360-ых гадоў)

Знаходкі манет Уладзіміра Альгердавіча досыць рэдкія, яны галоўным чынам паходзяць з Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны, але вядомыя таксама знаходкі з поўдня Украіны, Крыма, Кубані і Віленшчыны. Аналіз вядомых скарбаў паказвае, што першапачатковая нарматыўная вага выбіцця гэтых манет складала каля 0,60—0,65 грама. Манеты з пляцёнкай біліся параўнальна нядоўга, a са знакам «IS», наадварот, — працяглы час. Яны і сталіся асноўным тыпам манет у грашовым абарачэнні Кіеўскага княства, пры гэтым іхняя вага паступова зніжалася.

Дзенга старадубскага князя Патрыкея Hap ымонтавіча (1370-ыя сярэдзіна 1380-ых гадоў

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-