Развіцце грашовых сістэм

У 1362 годзе
Альгердам да ВКЛ былі далучаныя і Северскія землі, дзе свае ўдзелы атрымалі
ягоныя сыны Дзмітрый і Канстанцін, пазней Дзмітрый-Карыбут, а таксама нашчадкі
старэйшага брата Альгерда — князі Нарымонтавічы. Большасць гэтых князёў біла
свае ўдзельныя манеты, якія разам з кіеўскімі манетамі Уладзіміра Альгердавіча
склалі аснову ўласных грашовых сістэм, што існавалі на ўсходніх тэрыторыях ВКЛ
у другой палове XIV стагоддзя.

На памежных землях з
Улусам Джучы, у тым ліку і на ўскраінных землях самой Залатой Арды, вядомы
эмісіі мясцовых перайманняў. Гэтыя выпускі былі залежныя ад шматлікіх
палітычных ды эканамічных чыннікаў, аднак часцей за ўсё мелі сваёй мэтай
папаўненне нястачы гатовай манеты на мясцовым рынку. Арабскія легенды
перайманняў часта зусім нечытальныя, што гаворыць аб няведанні майстрамі
арабшчыны, а легенда пераймалася проста як малюнак. Северскія ўдзельныя манеты
наследуюць найбольш распаўсюджаным золатаардынкім манетам, якія абарачаліся ў
гэтым рэгіёне. Іх разьбяры мелі на мэце толькі візуальнае падабенства да
арыгінала.

Да манет, якія
атрыбутуюць князям Нарымонтавічам, належаць наследаванні золатаардынскім
дзенгам з так званым «княскім знакам» і наследаванні без знакаў, якія на
падставе стылістычных асаблівасцяў можна аднесці да эмісій на тэрьггорыі
Старадубскага княства. Група дзенгаў з княскім знакам не аднародная па сваёй
вазе і стылю выканання. Сярод іх вылучаюцца дзве групы манет:

  1. Манеты з княскім
    знакам і кірылічным надпісам ПЕ
    Y
    ТЬ К

    N

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-