Развіцце грашовых сістэм

Асноўная колькасць вядомых манет гэтых тыпаў паходзіць з Кіеўшчыны, Тульшчыны і Браншчыны, гэта значыць з рэгіёнаў у межах гістарычнай Севершчыны альбо побач з ёю. Асабліва частыя знаходкі ў Клінцоўскім раёне, у непасрэднай блізкасці ад Старадуба.

З гістарычных крыніц вядома, што ў апошняй траціне XIV стагоддзя княствам валодаў Патрыкей Нарымонтавіч. Пасля Патрыкея Нарымонтавіча Старадубскае княства перайшло да ягонага сына Аляксандра, які ў 1398 годзе падпісаў дамову з Ордэнам, а ў 1401 годзе склаў прысягу Ягайлу. Захаваліся сціплыя звесткі і пра другога Аляксандра — старэйшага брата Патрыкея Нарымонтавіча Да 1338 года ён быў намеснікам свайго бацькі ў Арэшку (Вялікі Ноўгарад), потым адкліканы ў ВКЛ. Далей звесткі пра яго губляюцца. He выключана, што Аляксандр браў удзел разам з Альгердам у паходзе 1362 года на Северскія землі, дзе і атрымаў ва ўдзел Старадуб, які па яго смерці адышоў пад аднаасобнае кіраванне Патрыкея.

Існаванне двух Аляксандраў у княскай галіне Нарымонтавічаў выклікала жарсныя спрэчкі сярод нумізматаў у пытанні, хто ж з іх быў эмітэнтам манет першай групы. Больш моцнае гістарычнае абгрунтаванне мае гіпотэза аб прыналежнасці перайманняў Аляксандру Патрыкеевічу. Тым не менш, нягледзячы на недастатковасць звестак, нельга выключаць магчымасць выбіцця перайманняў яшчэ ў канцы 1360-ых гадоў князем Аляксандрам Нарымонтавічам. Апроч вышэйзгаданай тэорыі Хромава пра гэта сведчыць і высокая вага перайманняў, не характэрная для ардынскіх манет 1390-ых гадоў, a таксама неспрыяльная для пачынання новых мясцовых эмісій палітычная сітуацыя ў краіне на рубяжы 1390-ых гадоў.

Манеты Аляксандра з легендай па-старабеларуску маюць цікавую асаблівасць — на некаторых з іх зверху ад княскага знака стаяць маленькія літары ПТ-Р, што мусіла азначаць імя манетнага майстра — Пятра. Існуе і іншае прачытанне гэтай міні-легенды, высунутай мінскім даследнікам Юрыем Барэйшам. На яго думку, гэта скарачэнне ад «Патрыкеевіча», імя па бацьку князя-эмітэнта.

Калі ўсё ж дапусціць, што манету першай групы біў Аляксандр Нарымонтавіч, то можна патлумачыць і з'яўленне манет другой вагавой групы — Патрыкея Нарымонтавіча, брата Аляксандра, якія маглі біцца паміж 1372—1380 гадамі.

Суадносіны татарскіх і северскіх манет Патрыкея былі 2:3. Адметна, што менавіта такія ж суадносіны мелі татарскія і маскоўскія дзенгі.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-