Развіцце грашовых сістэм

Існаванне двух
Аляксандраў у княскай галіне Нарымонтавічаў выклікала жарсныя спрэчкі сярод
нумізматаў у пытанні, хто ж з іх быў эмітэнтам манет першай групы. Больш моцнае
гістарычнае абгрунтаванне мае гіпотэза аб прыналежнасці перайманняў Аляксандру
Патрыкеевічу. Тым не менш, нягледзячы на недастатковасць звестак, нельга
выключаць магчымасць выбіцця перайманняў яшчэ ў канцы 1360-ых гадоў князем
Аляксандрам Нарымонтавічам. Апроч вышэйзгаданай тэорыі Хромава пра гэта
сведчыць і высокая вага перайманняў, не характэрная для ардынскіх манет 1390-ых
гадоў, a таксама
неспрыяльная для пачынання новых мясцовых эмісій палітычная сітуацыя ў краіне
на рубяжы 1390-ых гадоў.

Манеты Аляксандра з
легендай па-старабеларуску маюць цікавую асаблівасць — на некаторых з іх зверху
ад княскага знака стаяць маленькія літары ПТ-Р, што мусіла азначаць імя
манетнага майстра — Пятра. Існуе і іншае прачытанне гэтай міні-легенды,
высунутай мінскім даследнікам Юрыем Барэйшам. На яго думку, гэта скарачэнне ад
«Патрыкеевіча», імя па бацьку князя-эмітэнта.

Калі ўсё ж дапусціць,
што манету першай групы біў Аляксандр Нарымонтавіч, то можна патлумачыць і
з'яўленне манет другой вагавой групы — Патрыкея Нарымонтавіча, брата
Аляксандра, якія маглі біцца паміж 1372—1380 гадамі.

Суадносіны татарскіх
і северскіх манет Патрыкея былі 2:3. Адметна, што менавіта такія ж суадносіны
мелі татарскія і маскоўскія дзенгі.

Апошнія пачалі біцца
ў Маскве каля 1381 года. Годам раней Дзмітрый Маскоўскі здзейсніў паход на
Севершчыну, дзе на пэўны час захапіў гарады Бранск, Трубчэўск, Старадуб. Магло
стацца, што грашовая сістэма Старадубскага княства нейкім чынам магла
паўплываць на абранне падобнай грашовай сістэмы Дзмітрыем Маскоўскім.
Верагодна, пасля гэтага паходу біццё манет у Старадубе спынілася, а Патрыкей
Нарымонтавіч пакінуў княства і больш манеты не біў.

Манета
Дзмітрыя Бранскага

Найбольш познія
северскія перайманні, якія атрыбутуюцца яму, наследуюць эмісіям Мухамеда
1375—1376 гадоў, а значыць, біліся не раней чым у самым канцы 1370-ых, верагодна,
біў манеты і Дзмітрый Альгердавіч Бранскі. Нядаўна стала вядома аб існаванні
дзенгі пераймальнага тыпу, найбольш верагоднае прачытанне легенды якой — П
EYAT
K

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-