Стагоддзе траякоў

Сапраўды масавымі эмісіі траякоў сталі з
узыходам на польскі і вялікалітоўскі пасады шведскага каралевіча Жыгімонта
Вазы. З 1590 і да 1609 года, калі пасаду кароннага падскарбія займаў Ян Фірлей,
траякі выбіваліся ў аграмадных колькасцях ажно ў 9 манетных дварах краіны.
Апошнія раслі нібы грыбы: да былых Віленскага, Рыжскага, Олькушскага і
Пазнанскага, што працягвалі дзейнасць яшчэ з часоў Стафана, у 1588 годзе
далучыўся манетны двор ва Усхове, у 1591 — у Мальбарку, 1594 — у Быдгашчы, 1595
годзе — у Любліне і, урэшце, на злому стагоддзяў — у Кракаве. Ва ўсіх гэтых
вытворчых пляцоўках траякі былі найшырэй эмітаваныя.

Тагачасная
падробка траяка Жыгімонта Вазы

У сталіцы нашага
гаспадарства Вільні эмісіі ўзнавіліся ў 1589 годзе. Пашырыўся звычай
падскарбіяў і найважнейшых манетных майстраў класці свае гербы на манеты. У
часе доўгага панавання Жыгімонта пасаду падскарбія займалі пяцёра, і чацвёра з
іх адзначыліся эмісіямі літоўскіх траякоў — Тодар Скумін Тышкевіч герба
«Ляліва» (да 1590 года), Дзмітрый Халецкі герба ўласнага (1590—1598), Юрый
Завіша герба «Лебедзь» (1598—1603) і Геранім Валовіч герба «Багорыя»
(1603—1618). Упершыню ў часы кіравання Завішы з'яўляецца на траяку і ініцыял
горада — V альбо
W.

Ваўрынца
Войны (1577)

У пачатку новага
гаспадарання прытрымліваліся стапы, устаноўленай ардынацыямі Стафана Баторыя ў
1578 і 1580 гадах. Згодна з імі, мелася выбівацца 82 траякі з грыўні
14-лотавага серабра. З часам даражэла серабро і слабеў каралеўскі кантроль за
працай манетных майстроў, што выразілася ў сапраўдны абвал на грашовым рынку
краіны ў першых двух дзесяцігоддях XVII
стагоддзя. За 20 гадоў вартасць манет упала болей як удвая, што
спрычынілася да поўнае забароны эмітавання дробных грошай. Гэта, аднак, не
выратавала сітуацыі. Супраць якасці манеты, што стала пагаршалася, не раз
адбываліся публічныя выступы. Гэтак, у 1613 годзе Гданьск і Каралеўскія Прусы
заказалі абарачэнне каронных шэлегаў на сваіх рынках.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-