Стагоддзе траякоў

Але ўсё гэта да пары
мала тычылася траякоў, якія засталіся адносна высакапробнай і жаданай манетай,
што ахвотна прымалася ў межах краіны і шырокім фронтам вывозілася за мяжу.
Гэтак адбылося таму, што ўжо ў пачатку XVII
стагоддзя фактычна перасталі біць траякі. Найбольшае распаўсюджанне ў
манетных эмісіях гаспадарскіх манетных двароў тады атрымалі акурат шэлегі і
грошы, затым паўтаракі, што і падлеглі псуццю ў найвялікшай меры,

Дзмітрыя
Халецкага (1591)

Праўда, стапа траякоў
таксама падвышалася — напрыклад, да 83 штук у 1598 годзе, а затым да 90 1/3
штукі з грыўні серабра ў 1604 годзе — але гэта ўжо быў час, калі эмісіі траякоў
станавіліся штораз меншымі. Траякі сыходзілі з пляцовак манетных двароў, але не
з рынку.

Траяк
польскі Яна Казіміра (1662)

Вывезеныя за межы
краіны прыгожыя манеткі з партрэтам Жыгімонта набралі вялікую папулярнасць у
іншых краях, асабліва на поўдзень ад гаспадарства і на Балканскім паўвостраве,
дзе таксама часта ператвараліся наўпрост у ювелірныя вырабы. У скарбах гэтых
краін часта знаходзяць траякі з атворам для нашэння на шыі, залачоныя манеты і
нават цэлыя кампазіцыі ў выглядзе аздобных бранзалетаў, келіхаў і г.д.

Траяк
польскі Яна Сабескага (1684)

Тып траяка Рэчы
Паспалітае стаўся надзвычай пашыраным дызайнавым рашэннем і для ўласных эмісій
на поўдні Еўропы. Вядомы малдаўскія траякі, падобныя па вазе і пробе на
польскія. Яны цалкам легальна выбіваліся Яромам Магілам у 1597— 1600 гадах для
гандлю з РП і нават месцілі партрэт Жыгімонта Вазы. У Семіграддзі траякі білі
гаспадары Жыгімонт Баторый, Сцяпан Башкай, Габрэль Баторый і Юры Ракочы. У
далмацкай Рагузе на шырокую ногу была пастаўленая справа фальшавання траякоў,
асабліва рыжскіх, выбіваных у вялікіх колькасцях, а трохі пазней быў уведзены і
ўласны гатунак падобнага тыпу, які меў вонкавы выгляд... у поўнай адпаведнасці
з польскай манетнай ардынацыяй стогадовае даўніны! Нават у Венгрыі, што мела
багатыя манетныя традыцыі, капіравалі дызайн траяка ў мясцовай 9-пенязевай
манеце. Шырока ўжываліся польска-літоўскія траякі для гандлю нават з арабскімі
краінамі, у прыватнасці Турэччынай.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-