Стагоддзе траякоў

Новыя траякі, эмісіі
якіх узнавіліся ў канцы 1610-ых, месцілі ўжо толькі 0,90 грама чыстага серабра
замест былых 2,01 грама, гэта значыць, былі ўжо зусім іншымі манетамі. Ранейшыя
манеты было прыбыткова скупаць і перарабляць на новыя, таму насельніцтва часта
хавала старыя добрыя траякі ці з большай выгодай вывозіла за мяжу. Паўстала
вельмі шмат падробак, імітуючых старыя арыгіналы, часта ў вельмі дзіўным
дызайнавым рашэнні, з камбінацыяй уласцівасцей розных манет адначасова. Шэрагам
даследнікаў высоўвалася нават версія аб адмысловым блытанні элементаў дызайну
пры фальшаванні манет у дзяржаўных манетных дварах, каб схаваць прыналежнасць
манеты таму ці іншаму манетнаму двару, што выглядае цалкам праўдападобна.

У рэшце рэшт было
забаронена эмітаванне ўсіх дробных наміналаў, у тым ліку і траякоў. Толькі праз
шмат гадоў біццё траякоў узнавілася малымі накладамі, але гэта ўжо было
стагоддзе іншых грашовых гатункаў. Новыя нізкапробныя траякі Яна Казіміра і Яна
Сабескага гралі адно толькі дапаможную ролю на рынку Рэчы Паспалітае. У 1706
годзе апошняя спроба біць літоўскія траякі, ініцыятарам якое выступіў падскарбі
Людвік Пацей, так і не была ажыццёўленая.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-