Стагоддзе траякоў

Галоўным штуршком для ўзнаўлення актыўнай заканадаўчай дзейнасці ў Польшчы паслужыла замяшанне, выкліканае сілезскімі паўгрошамі Людвіка з Ягайлавічаў, караля Чэхіі і Венгрыі, што выглядалі аднолькава з кароннымі, але былі меней якаснымі. Гэтыя манеты прымаліся людам за польскія, прыносячы фінансавую шкоду дзяржаве і падрываючы яе грашова-разліковую сістэму. У 1520-ыя гады паступова пагаршалася і якасць прускіх манет, асабліва грошаў Альберта Гагенцолерна. Такім чынам, пры канцы дзесяцігоддзя польскія рынкі былі залітыя чужаземнай нізкаякаснай манетай пры тым, што мясцовай не эмітавалася з 1511 года.

Траяк літоўскі (1564)

У 1526 годзе была прынятая першая пастанова аб пераўтварэнні польскай грашовай сістэмы. Асноўным наміналам станавіўся грош, які пачаў выпускацца ў тым жа годзе. Апроч яго, у Кракаве біліся гэрнары і пенязі, затое не было болей паўгрошаў, якія страцілі давер насельніцтва Польшчы. Трэба адзначыць, што ў той жа час грашовая сістэма Вялікага княства Літоўскага не патрабавала падобньіх зменаў, бо літоўскія паўгрошы па-ранейшаму карысталіся высокім даверам. Падзяліўшы ўсю манету, якая мела абарачэнне ў Польшчы, на добрую і благую,

Траяк «сатырычны» (1565)

Людвік Дэцый у сваім трактаце «De monete cussione ratio» аднёс yce паўгрошы ВКЛ да першай катэгорыі. Абарачэнне ВКЛ не спазнала ў якой-колечы заўважнай меры крызісу нізкаякасных манет, і таму на той час не дайшло да прыняцця нават гэтай, прагрэсіўнай польскай сістэмы. У 1535—1536 гадах былі выбіты шырокія грошы Вялікага княства па даўнейшай, адметнай вялікалітоўскай стапе.

Траяк польскі, г. Олькуш (1579)

Новая польская ж сістэма стала насамрэч прагрэсіўнай праз паўтара гады, у лютым 1528-га, калі была прынята новая ардынацыя, зноў падрыхтаваная Дэцыем. У ёй пастанаўлялася выбіваць новыя гатункі манет — траякі і шастакі са «свідніцкага», 6-лотавага серабра. Гэта азначала, што яны мусілі вырабляцца наўпрост з выкупленых у насельніцтва сілезскіх паўгрошаў, без папярэдняга ачышчэння серабра.

Траяк літоўскі (1580)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-