Стагоддзе траякоў

Гэтая сістэма і была прынятая Прусіяй з чыста
прагматычнага гледзішча, як спрыяльная для эканамічнага развіцця. Яна парадзіла
найбольш папулярную манету Усходняй Еўропы наступнага стагоддзя — траяк, які
дасягнуў вялікай папулярнасці і на Беларусі, асабліва з часоў Стафана Баторыя.
Пакуль жа ён меў кшталт даволі вялікае манеты вагой каля 6,2 грама. Налета, у
1529 годзе, дайшло да новай рэдакцыі ардынацыі Кароны, дзе проба траяка
павышалася да 14 лотаў, адпаведна памяншаліся дыяметр і вага, а таксама
дакладна апісваўся вонкавы выгляд манеты.


Траяк літоўскі (1581)

Гэтыя змены адбыліся на просьбу Прус Каралеўскіх,
якія вялі найактыўнейшы гандаль з Заходняй Еўропай і патрабавалі наяўнасці ў
абарачэнні высакапробнае манеты. Манетныя двары галоўных гарадоў гэтых земляў —
Гданьска, Торуні і Эльблёнга — занялі паноўнае месца ў эмітаванні польскай
манеты з самага пачатку 1530-ых гадоў і ажыццявілі першыя эмісіі паспалітых
траякоў у тым выглядзе, у якім мы і цяпер прызнаём іх за адныя з найпрыгажэйшых
манет нашай гісторыі. Адзін з бакоў класічнага траяка месціў чатырохрадковы
надпіс, які складаўся з абазначэння намінальнай вартасці і зямельнай
прыналежнасці манеты, а таксама герб і дату. На другім баку быў партрэт
эмітэнта і ягоная тытулатура.


Траяк літоўскі (1585)

Праз некаторы час
дайшло і да першых траякоў ВКЛ, праўда, яны былі выбітыя... па польскай стапе.
Малады вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, апошні Ягайлавіч, заняў вялікалітоўскі
пасад яшчэ пры жыцці бацькі, у 1544 годзе. Ён энергічна ўзяўся за рэфармаванне
старажытнай грашовай сістэмы Вялікага княства, але дзейнічаў паступова і
абачліва. У 1545 годзе пад кіраўніцтвам Івана Гарнастая зноў адчыніўся Віленскі
манетны двор.


Траяк літоўскі (1585) («Пагоня» з плюмажам)

У ім працягнулася эмісія традыцыйных яшчэ з
сярэднявечча мясцовых гатункаў манеты — пенязяў, паўгрошаў і грошаў. А ўжо
налета ў Польшчы пабывала дэлегацыя ВКЛ з мэтай заключэння грашовай уніі. З
1546 года, адначасова ca старымі
наміналамі, у Вялікім княстве пачаўся выпуск манет па польскай стапе — грошаў,
траякоў і шастакоў. Выгляд новых манет адпавядаў польскай ардынацыі 1529 года.


Траяк рыжскі (1586)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-