Стагоддзе траякоў

Траяк рыжскі (1586)

Фактычна, у адной краіне сталі выбівацца манеты дзвюх абсалютна розных грашовых сістэм. Для выкупу з абарачэння нізкаякаснай іншаземнай драбязы быў уведзены і зусім унікальны намінал — пенязь малы, удвая горшы за традыцыйны літоўскі пенязь. Варта ўзгадаць, што вытворчасць польскіх гатункаў несла выразны экспартны характар, у той час як традыцыйныя наміналы прызначаліся для курсавання ў самой краіне. у тым жа годзе кіраўніцтва Віленскім манетным дваром прыняў Ян Лютамірскі.

Вельмі абмежаваным накладам былі выпушчаны першыя залатыя манеты нашай радзімы — фларыны, якія, бадай, не выйшлі за межы каралеўскага двара, бо неслі дэкларатыўна-ўзнагародны, а не грашовы характар.

У 1548 годзе эмісіі польскіх гатункаў былі прыпыненыя, і з 1549 года ізноў у ВКЛ біліся толькі наміналы старажытнай вялікалітоўскай сістэмы.

Траяк літоўскі (1589)

Адзіны вынятак на працягу наступных 13 гадоў — якраз траяк па польскай стапе 1556 года, зрэшты, сумнеўны, бо вядомы толькі ў адным экзэмпляры з былога збору беларускага графа Эмерыка Гутэн-Чапскага, нашчадка Радзівілаў па жаночай лініі, што меў сядзібу ў Станькаве пад Мінскам. На жаль, граф быў не ўсвядоміўшыся свае беларускасці і аддаў сваю выключна багатую калекцыю, сабраную галоўным чынам на нашых землях, Нацыянальнаму музею ў Кракаве.

Траяк літоўскі (1590)

Так ці інакш, гэтыя траякі не занялі якога-кольвек значнага месца ў грашовым абарачэнні краю. Тым больш нечаканым быў выпуск у 1562 годзе новых вялікалітоўскіх траякоў, ды не па польскай, а па старадаўняй літоўскай стапе! Тым больш яны мелі выразна іншы дызайн, далёкі ад пастанаўленняў ардынацыі 1529 года.

Траяк літоўскі (1595)

Замест чатырохрадковай легенды ўводзіўся надпіс у абтоку, цэнтральнае месца, як і на традыцыйных пенязях, паўгрошах і грошах, займала велічная «Пагоня», а дата пераносілася на другі бок, дзе партрэт эмітэнта быў заменены на ягоную манаграму. Пазней у тым жа годзе «Пагоню» змясцілі ў геральдычную тарчу пад велікакняскай мітрай. Так былі парушаны прадпісанні ардынацыі 1529 года. Узнікае пытанне, ці сапраўды гэта былі траякі па літоўскай стапе? Так, насамрэч, вага манет была большая за папярэднія выпускі траякоў.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 2 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-