Стагоддзе траякоў

Але ці заставалася
той самай проба? Вядома, што прыбыткі манетнага двара ў часы Жыгімонта Аўгуста
ўжо не сягалі тых значных сум, як пры ягоным бацьку. У 1558 годзе проба
паўгроша і пенязя была паніжаная на паўлота. Пры гэтым не толькі павялічваўся
прыбытак скарбу ад біцця манеты, але і ўскосна праводзілася іншая мэта —
літоўскі паўгрош страчваў у пробе, а значыць —. набліжаўся па якасці да
паўгроша польскага. Апошнія на той час не эмітаваліся, таму іх якасць
заставалася на адным узроўні.


Траяк літоўскі (1598) з гербамі «Бык» і «Лебедзь»

Адпаведна, у
літоўскіх траяках (гіпатэтычных, бо яшчэ няісных) проба серабра павінна была
таксама паменшыцца. Інакш гэтая манета была б задобрая і вывозілася б з краю,
прыносячы яму фінансавую шкоду. Ды й манет для Польшчы не эмітавалася з 1548
года, што магло выклікаць нястачу наяўных грошай на рынку Кароны.


Траяк літоўскі (1599) з гербамі «Лебедзь» і «Гак»

Калі яшчэ ў пачатку
XVI стагоддзя на сеймах узнікалі жарсныя
спрэчкі пра ўзаеміны літоўскага і польскага паўгрошаў, дык з пагаршэннем якасці
першага палякі тым больш не маглі добраахвотна прымаць 4 літоўскія грошы за 5
сваіх. Урэшце, зніжэнне пробы траяка ўскосна пацвярджае і той факт, што новыя
буйныя гатункі манет, якія з'явіліся ў 1565 годзе, дваяк і чворак, ані не
прытрымалі пробы, згоднае з ардынацыямі канца 1520-ых (для буйных наміналаў).
Замест 14 іхняя дабрыня ледзьве дасягла толькі 10,5 лота. Такім чынам, амаль
пэўна можна сцвярджаць, што новы літоўскі траяк меў у Польшчы курс, роўны
траяку польскаму.


Траяк літоўскі 1601 года з памылковай датай «1001»

1565—1566 гадамі
датуецца адна з найзнакамітшых манет нашай гісторыі — «сатырычны» траяк з
чатырохрадковай легендай QVI
HABITAT
IN
COELIS
IRRIDEBIT
EOS
(«Абывацелі
нябёсаў пасмяюцца з вас»). Дагэтуль сярод даследнікаў няма згоды, што значыць
гэтая легенда. Безумоўна толькі тое, што ўсе версіі можна падзяліць на дзве
асноўныя падгрупы — траяк выбіваўся з санкцыі альбо вялікалітоўскага, альбо
польскага (сюды ўлучым і асабістую санкцыю Жыгімонта Аўгуста, праз якога толькі
і маглі дзейнічаць палякі) боку.

Траяк
літоўскі (1602)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-