Стагоддзе траякоў

Заўважна, што гэткі
надпіс фармальна вяртае манету ў прававое поле ардынацыі 1529 года. Праўда, пры
імені вялікага князя выяўлены не ягоны партрэт, а «Пагоня». Стапа гэтага траяка
адпавядае траякам 1562—1564 гадоў, што, падобна, былі пераходнымі ад літоўскага
да польскага, як паказана вышэй, і абарачаліся як у ВКЛ, гэтак і ў Кароне.

Траяк
рыжскі (1594)

Даволі верагоднай
выглядае версія, што прычынай з'яўлення «сатырычных» траякоў сталася
незадаволенасць польскіх вярхоў у адхіленні манетнай палітыкі краіны (нагадаем,
што ў гэты час манеты ВКЛ выбіваліся і для Польшчы) ад узятага курсу да
аб'яднання грашовых сістэм, што ўжо поўнай хадой ішоў да завяршэння. Грашовы
гатунак, які ў 1562 годзе «адышоў» ад плану па сваім дызайне і, магчыма, у
некаторай ступені, па стапе, быў траяк. Польшча магла ўзняць на адным з сеймаў
пытанне аб тым, што манеты абавязкова выбіваць у поўнай адпаведнасці з
ардынацыяй 1529 года, на што вялікалітоўскі бок, не могучы супярэчыць наўпрост,
адказаў здзеклівай легендай, але ў адпаведнасці з патрабаваннямі да дызайну.

Траяк
польскі, г. Олькуш
(1590)

Нераспрацаванай, але
даволі перспектыўнай застаецца версія, што рэлігійную зброю ўжылі ў выніку
рэлігійных жа спрэчак унутры Вялікага княства, дзе ў той час ішло актыўнае
змаганне пратэстанцтва супраць безальтэрнатыўнасці ў краіне каталіцтва, што
ініцыіравалася польскай партыяй на чале з каралём.


Траяк польскі, г. Мальбарк (1592)

Дзве іншыя версіі,
што сцвярджаюць накіраванасць эмісіі супраць польскага боку, указваюць на
палітычны сэнс лозунга. Ці гэта агульны пратэст народа ВКЛ да палякаў і караля,
што спрабуюць падняволіць сваёй уладзе дзяржаву, ці выкрыццё непрыхаванага
задавальнення палякаў з прычыны смерці галоўнага абаронцы незалежнасці Вялікага
княства Мікалая Радзівіла Чорнага.


Траяк польскі, г. Быдгашч (1598)

Варта прыгадаць, што
менавіта замяніла цытата з другога псальма Давыда — назоў гаспадарства.

Траяк польскі, г. Кракаў (1601)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-