Стагоддзе траякоў

Гэткая замена была б
надта абразлівай, калі б сыходзіла ад палякаў ці Жыгімонта. Што праўда, апошні
ўжо адмовіўся ад усіх сваіх правоў на ВКЛ на карысць Кароны ў 1564 годзе, што
было не менш адыёзным з вялікалітоўскага гледзішча крокам. На апошнім
грунтуецца версія I. Сінчука і Д.
Грымалоўскай, што манета была адбітая з санкцыі Жыгімонта. Даследнікі
прыводзяць звесткі, што Мікалай Радзівіл Чорны ў сваёй карэспандэнцыі з каралём
і вялікім князем у жніўні 1564 года цытаваў адзін з псальмоў Давыда,
параўноўваючы апошнія няшчасці абедзвюх Рэчаў Паспалітых з нядоляй, што чакае грахоўнікаў
паводле Святога Пісання.


Траяк курляндскі (1598)

Сам другі псальм
Давыда ў агульным сэнсе сцвярджае богамдадзенасць зямное ўлады сваім
«памазанікам» і марнатраўства тых, хто ім супрацьпастаўляецца. Гэтак, кароль
нібы на манетах пабіваў апанента ягонай жа зброяй, перасцерагаючы, што анічога
той не даможацца, калі ўжо сам «памазанік» пастанавіў далучыць Вялікае ікняства
да Кароны Польскае.


Траяк польскі, г. Кракаў (1619)

Супярэчнасць гэтай вельмі верагоднай версіі
палягае хіба ў тым, што на другім баку манеты перад тытулатурай уладара не
стаіць тае самае адсылкі на богамдадзенасць ягонае ўлады — прыстаўкі
D
.

G. (
DEI GRATIA
— з Божае Ласкі), што змяшчалася на
некаторыя манеты пачынаючы ўжо з 1562 года. Але гэта не можа быць сур'ёзным
довадам супраць, бо сама формула D.
G.
упершыню з'явілася на манетах ВКЛ
толькі нядаўна. Ужо ў наступным, 1566 годзе эмісія абразлівых траякоў была
назаўсёды перапыненая.

Траяк малдаўскі Ярома Магілы

Вядомыя яшчэ і буйныя
траякі Вялікага княства з серабра кепскае пробы, датаваныя 1562 годам. Яны па
сваім памеры, дабрыні і вонкавым выглядзе найболей нагадваюць першыя кракаўскія
траякі ўзору 1528 года, што вырабляліся з выкупленых у насельніцтва свідніцкіх
паўгрошаў. Верагодна, таму ў нумізматычнай літаратуры часта сустракаецца
азначэнне гэтых манет як «траякоў са свідніцкага серабра». Аднак гэта не
адпавядае рэчаіснасці. Свідніцкія паўгрошы на той час ужо не мелі заўважнага
значэння ў грашовым абарачэнні ні ВКЛ, ні нават Польшчы. Манеты былі ў асноўнай
масе даўно выкупленыя ў паспалітага люду, а мінулыя праблемы, звязаныя з імі, —
забытыя.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-