Стагоддзе траякоў

Траяк
семіградскі (1613)

Што ж магло паслужыць
прычынай для выбіцця гэткіх нетыповых для свайго часу траякоў? Захаваныя на
сёння манеты гэтага тыпу вызначаюцца надзіва благім станам. Відавочна, што
штэмпелі для буйных траякоў вырабляліся тэрмінова. Выкарыстанне серабра нізкай
пробы, уласцівай для дробных грашовых гатункаў, бясспрэчна даводзіць тое, што
траякі біліся альбо з серабра, падрыхтаванага для выбіцця нізкапробнай манеты,
альбо з самой нізкапробнай манеты.


9 пенязяў вугорскіх (1623)

У першым выпадку відавочна, што толькі
тэрміновая нястача манет буйных гатункаў на рынку (ці тэрміновая неабходнасць
платы вайсковым наймітам) магла выклікаць адмову ад аднаго наміналу, што
планавалася выбіць, на карысць другога. Але рынак быў звыклы да паўгрошаў
нізкае, але пэўнае пробы, тым больш што ў 1562 годзе не назіраецца зніжэння
інтэнсіўнасці выбіцця апошніх (ад якіх мелі б «адарваць» частку накладу
разгляданыя траякі).

Траяк,
г. Рагуза (1629)

Тым болей дзіўным
выглядае выпуск гэткіх нізкапробных траякоў адначасова з высакапробнымі, бо
апошнія, значна болей шматлікія, здаецца, лепей прыдаліся б да выплат замежным
наймітам. Такім чынам, найбольш верагодна, што гэтыя манеты эмітаваліся трохі
пазней, магчыма ўжо па Люблінскай уніі, але не раней за выпуск апошняга
«правільнага» з гледзішча дабрыні траяка, гэта значыць 1566 года. Была ўжытая
адна з апошніх «легальных» датаў (1562), бо на час выбіцця эмісіі траякоў ужо
былі забароненыя.

Траяк
літоўскі з дзіркай (1593)

Прынука ж да выпуску была. У 1566 годзе па
завышанай стапе былі выбітыя літоўскія паўгрошы з гербам «Ястрабец», якія хутка
выклікалі незадавальненне ў насельніцтва. На прускім сейміку 1567 года прагучалі
скаргі на ліхасць гэтых манет. Пашыраўся новы скандал у манетнай справе (адразу
па яшчэ памятным «сатырычным»), што да ўмяшальніцтва Польшчы было не
характэрным для стабільнай грашовай сістэмы ВКЛ. Каб безадкладна залагодзіць
яго, кепскія паўгрошы, што не паспелі трапіць у абарачэнне (або і некаторыя
выкупленыя), тэрмінова перабілі ў траякі.

Тагачасная
падробка літоўскага траяка Стафана Баторыя

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-