Стагоддзе траякоў

Наступныя
вялікалітоўскія траякі біў ужо толькі Стафан Баторый у час, калі ад былой
адметнай грашовай сістэмы ВКЛ не засталося і сляда. Ягоная ардынацыя 1580 года
была абвешчана як для наноў адкрытых польскіх, так і для вялікалітоўскіх
манетных двароў. Гэтак пачаўся перыяд Рэчы Паспалітае Абодвух Народаў у
манетнай справе ВКЛ, калі апошняя нічым ужо не рознілася ад польскай і
суіснавала побач з ёй як складовая частка аднаго цэлага. У новай грашовай
сістэме цэнтральнае месца заняў траяк.

Залачоны
траяк літоўскі (1595)

Нягледзячы на тое што
традыцыйныя літоўскія паўгрошы трапляюцца ў скарбах нават
XVII стагоддзя, яны паступова выціскаюцца з
рынку менш вартаснымі манетамі новых эмісій. Літоўскія траякі біліся
бесперапынна з 1580 да 1586 года, года смерці Стафана. З 1581 да 1583 года на
траяках з'явіўся герб «Ляліва» падскарбія Вялікага княства (пасада, аналагічная
сённяшняму міністру фінансаў) Яна Глябовіча. З 1585—1586 гадоў вядомыя траякі з
гербам Льва Сапегі «Ліс».


Тагачасная падробка кароннага траяка Стафана Баторыя

Вельмі шырокі распаўсюд у Вялікім княстве
атрымалі траякі Рыгі, якая пры Баторыі ўвайшла ў склад Рэчы Паспалітае. Рыга,
што мела багатыя манетныя традыцыі як уласных эмісій, гэтак і выпуску манет для
Лівонскага ордэна, пачала выбіццё манет па польскай стапе, найперш траякоў і
шэлегаў. У 1578 годзе адчыніўся каронны манетны двор у Олькушы, а ў 1584 — у
Познані, дзе таксама найбольш пашыраным гатункам манет стаўся траяк. Ужо з тых
часоў у дзяржаве і за мяжой пачалі актыўна падрабляць новую ўпадабаную манету.
Вядома процьма яе самых мудрагелістых тагачасных падробак. Аднак то быў толькі
пачатак найшыршае экспансіі гэтых прыгожых манет на рынкі не толькі Рэчы
Паспалітае, але і ўсяе Усходняе Еўропы.

Тагачасная
падробка траяка Жыгімонта Вазы з фантастычнай датай «1900»

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-