Талеры на Беларусі

Ha мяжы XV i XVI стагоддзяў y Нямеччыне паўстаў новы гатунак буйных срэбных манет, які ўводзіўся як адпаведнік залатога фларына. Да гэтага спрычынілася адносная нястача золата на рынках Еўропы ў параўнанні з серабром, багатыя радовішчы якога былі адкрытыя ў Чэхіі і Ціролі. З развіццём міжнароднага гандлю ўзрастала патрэба ў вялікай колькасці буйных гатункаў манеты, якая ўжо не магла забяспечвацца наяўнай колькасцю золата.

Яўхімсталер графства Шлік (1525)

Першыя манеты гэтага кшталту, прычым у якасці манет памятных, выбіў у 1479 годзе Максімілян Аўстрыйскі. Пяццю гадамі пазней камемаратыўную эмісію паўтарыў ягоны брат Жыгімонт у Ціролі. Масавы выпуск талераў (на той час яны яшчэ мелі назоў гульдэнгрошаў, што азначала «буйныя манеты вартасцю ў гульдэн») упершыню ажыццявілі саскія электары ў самым пачатку XVI стагоддзя. Вага гэтых манет была 29,2 грама.

«Паўкопка Жыгімонта Аўгуста 1564». Сучасная падробка

У 1518 годзе права выбіцця гульдэнгрошаў атрымаў граф Шлік. Для выбіцця талераў ён скарыстаўся з радовішчаў серабра каля чэшскага горада Яўхімава (ням. Joachimstal ). Гэтая эмісія дала новы назоў гульдэнгрошам (таксама называным яшчэ рэйхсгульдынерамі), які распаўсюдзіўся на усе манеты гэтага кшталту, выбіваныя пазней па ўсёй Еўропе, — іаахімсталер, ці скарочана — талер.

Дукатон іспанскіх Нідэрландаў, контрамаркаваны Жыгімонтам Аўгустам у 1564 годзе

Неўзабаве з'явіліся новыя наміналы, прывязаныя да талера як кратныя, — паўталер і чвэрцьталер (орт). Пры вялікай размаітасці мясцовых грашовых сістэм у Нямеччыне, заснаваных на дробных наміналах, гэтыя гатункі выбіваліся згодна з агульнай ардынацыяй, аб'ядноўваючы сістэмы і граючы ролю новай міжнароднай валюты.

Талер нагібанскі Стафана Баторыя (1585)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 3 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-