Талеры на Беларусі

У Нідэрландах паходжанне талера ад залатога фларына ці дуката адбілася ў асаблівых найменнях гэтае манеты — дукатон ці зільбэрдукат. Аднак гэта былі толькі адны са шматлікіх «талеравых» гатункаў Нідэрландаў, калі мець на ўвазе талер як асноўны буйны срэбны намінал. Гэтак, дукатоны пазней дасягнулі курсу ў 60 стуйвэраў (дробная галандская манета). Паўднёванідэрландскія кроненталеры адпавядалі 54 стуйвэрам, рыксталеры Паўночных Нідэрландаў каштавалі 50 стуйвэраў, а двухгульдэнаўкі (кароны) мелі курс у 40 стуйвэраў. Нідэрландскія талеры належаць да найбольш распаўсюджаных талераў у грашовым абарачэнні беларускіх земляў у канцы XVI — пачатку XVIII стагоддзя.

Талер брандэнбургскі (1591)

У 1535 годзе быў уведзены гульдэнгрош у Даніі, які адпавядаў традыцыйным тром дацкім маркам. Дваццаццю гадамі пазней, пры зніжэнні якасці серабра ў драбнейшых манетах, дацкія талеры набылі курс у 4 маркі. Ардынацыяй 1602 года ў Даніі ўводзіліся даволі незвычайныя залатыя наміналы, што адпавядалі чатыром, шасці і васьмі талерам. Такім чынам, у адрозненне ад іншых краін, Данія выпусціла не традыцыйны залаты грашовы гатунак у серабры, а наадварот. У 1608 годзе ў Даніі быў выбіты талер пераймальніцкага характару — лёвендаальдэр, што меў свой узор у галандскім адпаведніку.

Нідэрландскі рыксдаальдэр (1599)

Даволі рана, у 1523 годзе адбылася эмісія срэбнага фларына ў Швецыі. V 1534 годзе яго нарматыўная вага павысілася, зраўняўшыся з агульнаеўрапейскай. Цікавым ёсць факт выпуску ў Швецыі медзяных талераў-плітаў, што распачаўся ў 1633 годзе. Былі эмітаваныя і кратныя наміналы, напрыклад дзесяціталераўка вагой амаль 20 кілаграмаў. У абарачэнні гэтыя манеты-волаты пачалі замяшчаць крэдытнымі жэтонамі, а пасля і банкоўкамі. Як буйная манета грашовай сістэмы, заснаванай на менш каштоўным, чым серабро, метале, медзяны талер спачатку адпавядаў 1 /2 талера срэбнага, а пазней нават яго траціне.

Патагон бургундскі Альберта і Лізаветы (пачатак XVII стагоддзя)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 2 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-