Талеры на Беларусі

Нават Італія, Францыя і Англія, што мелі свае адметныя грашовыя сістэмы, не пазбеглі эмітавання талераў. Гэтак, у сярэдзіне XVI сгагоддзя Эдуард VI выпусціў пяцішылінгавую манету (крону), што сталася адпаведнікам кантынгентальнага талера. Першыя французскія талеры былі ўведзеныя рэформай Людовіка XIII у 1641 годзе пад назовам экю-д'аргэнт альбо люі-д'аргэнт (ізноў жа, па аналогіі з традыцыйнымі залатымі манетамі — экю-д'орам і люід'орам).

З цягам часу талер, дзякуючы сваёй высокай вартасці, набыў добрую рэпутацыю якаснае манеты, што амаль не падлягала псуццю. Такім чынам, курс талера да дробных грашовых гатункаў стала ўзрастаў. Так, кошт талера, які першапачаткова ўводзіўся як 60 крайцараў у Германіі і Аўстрыі, у 1611 годзе вырас да 90 крайцараў, у 1619 годзе — да 108 крайцараў, налета — 180 крайцараў, а ўвосень 1622 года перасягнуў 1000! Тым часам у адваротны бок мяняўся курс фларына, да чаго спрычынілася працяглае падаражэнне золата. У сувязі з гэтым сам панятак талера хутка падзяліўся на два — талер лічэбны (ням. Rechnungstaler ) і манетны (ням. Speziestaler ).

Крызіс псуцця дробных наміналаў, што ахапіў Еўропу ў пачатку XVII стагоддзя, спрычыніўся да таго, што стала выгодна выкуляць добрыя талеры і перабіваць на дробную манету са штораз большай меднай лігатурай.

Паводле звестак беларускіх археолагаў, у нашай краіне часта знаходзяць талеры нямецкіх гаспадарстваў (Прусы, Брандэнбург, Саксонія, Браўншвэйг, Гановэр, Ліпэ, Міндэн, Квэдлінбург, Гамбург, Кёльн і іншых), Венгрыі, Трансільваніі, Чэхіі, Аўстрыі, Зальцбурга, Швейцарыі, Эльзаса, Іспаніі, Даніі, розных дзяржаўных утварэнняў Нідэрландаў. Безумоўна, гэты спіс можна доўжыць польскімі талерамі, перадусім Жыгімонта Вазы. Ці абарачаліся ж уласна старажытнабеларускія талеры? Так, але ў вельмі абмежаванай колькасці.

Талер карнны Жыгімонта Вазы (1632)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 2 гостя.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-