Талеры на Беларусі

Зрэшты, магчымасць
крэдытнага характару 30-грашовых талераў (паўкопак) не выключаецца, бо вядома і
іншая спроба Жыгімонта Аўгуста ўвядзення ў абарачэнне крэдытных дукатонаў і
паўдукатонаў, контрамаркаваных манаграмай валадара ў тым жа годзе. Пра гэтую
акцыю вядома болей з каралеўскага універсалу ад 16 траўня 1564 года, дзе
дукатонам надаецца прымусовы курс у 60 грошаў польскіх. Гэта было прыкладна ў
1,8 раза больш, чым насамрэч у іх ўтрымлівалася серабра. Звяртае на сабе ўвагу
той факт, што курс іспанскім дукатонам надаваўся ў грошах польскіх. Сапраўды,
былі толькі тры традыцыйныя гатункі самабытнай вялікалітоўскай грашовай
сістэмы, якая на той час дажывала апошнія гады, пенязь, паўгрош і
грош. Засталыя наміналы ўводзіліся альбо як часовыя, дзеля ўраблення глебы для
пераходу да польскае сістэмы, альбо наўпрост належалі да апошняе. Дзіўным было
б увядзенне новага грашовага гатунку ў сістэме, што маніліся неўзабаве скасаваць
назусім. Такім чынам, разгляданыя намі манеты былі паўкопкамі па польскай
стапе, што пацвярджаецца іх метралагічнымі данымі. Брак іх знаходак у скарбах
сведчыць пра рэпрэзентатыўны характар іх выпуску. Паўкопкі польскія Жыгімонта
Аўгуста, хоць і выбіваныя ў Вялікім княстве, не былі сродкам грашовага
абарачэння на землях ВКЛ, ані нават у Польшчы, а ўяўлялі сабой памятныя манеты.
Вядомы і унікальныя паўкопкі з партрэтам вялікага князя з 1565 года,
a таксама чвэрцькопкі 1564 года.

Другая «талеравая
акцыя» Жыгімонта Аўгуста, ужо ўспамінаная вышэй, увайшла ў гісторыю пад назовам
«вяртанне спадчыны каралевы Боны». Маці валадара Бона Сфорца, ад'ехаўшы ў 1556
годзе на радзіму ў Італію, забрала з сабой вялікія сродкі, якія потым пазычыла
іспанскаму каралю Філіпу II. У
1559 годзе былая каралева памерла. Неўзабаве Жыгімонт Аўгуст звярнуўся да
Іспаніі з мэтай вярнуць дзяржаўныя грошы, але пасля доўгіх дыпламатычных
перамоў атрымаў толькі частку з іх у выглядзе неапалітанскіх, іспанскіх і
іспанска-нідэрландскіх (бельгійскіх) дукатонаў і паўдукатонаў Філіпа
II і Караля V
. Гэтыя манеты вырашылі не пераплаўляць у серабро для выбіцця мясцовай
манеты, a адно толькі
контрамаркаваць і пусціць у абарачэнне ў якасці крэдытных грошай. Калі цяпер мы

Талер
крыжацкі (1613)

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-