Талеры на Беларусі

штодня маем справу з гэткім відам грошай — банкоўкамі, дык на той час гэта была даволі рэдкая з'ява. Вартасць манеты ўпершыню ў нашай гісторыі забяспечвалася не ўтрыманнем у ёй каштоўнага кову, а аўтарытэтам вялікага князя. Гэтым аўтарытэтам і пад страхам суворай кары Жыгімонт надаваў контрамаркаваным дукатонам курс у 60 грошаў польскіх і абавязваўся па заканчэнні вайны з Маскоўшчынай выкупіць іх назад па гэтым жа курсе. Гэтак валадар хацеў перанесці цяжар сваіх фінансавых даўгоў войску, што станавіўся невыносным, на прышлы паваенны час.

Нідэрландскі лёвендаальдэр (1646)

Контрамаркаваныя іспанскія дукатоны і паўдукатоны, у адрозненне ад паўкопак, трапілі ў абарачэнне і знаходзяцца ў скарбах. Аднак ізноў гэта былі не класічныя талеры, а толькі першыя крэдытныя грошы на Беларусі. Да прыняцця і адаптацыі класічных заходнееўрапейскіх талераў у грашовай сістэме Вялікага княства гэтак ніколі і не дайшло.

Ужо 21 снежня 1565 года было абвешчана аб выкупе гэтых талераў да скарбу («Филипки далей ити межи людьми не мают»). Філіпкамі гэтыя манеты называлі нават на ўрадавым узроўні па імені іспанскага караля Філіпа. Гэта была першая буйная партыя заходнееўрапейскіх талераў на Беларусі, таму гэты назоў на пэўны час затрымаўся і ў якасці агульнага абазначэння талераў. З 1529 года, калі талер упершыню ўзгадваецца ў беларускіх пісьмовых крыніцах, і да каралеўскага універсалу 1567 года, што рэгуляваў курс паўнаважных і «няважных» талераў, згадкі пра гэту новую для беларускага рынку манету трапляюцца адно спарадычна.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-