Талеры на Беларусі

У 1580 годзе на
паседжанні сейма ў Варшаве была выдадзеная эпахальная манетная ардынацыя
Стафана Баторыя, што ўзаконіла выбіццё наступных гатункаў манет: талераў,
паўталераў, шастакоў, траякоў, грошаў, паўгрошаў, шэлегаў, трацякоў і пенязяў
па польскай стапе. Былая адметная грашовая сістэма Вялікага княства, заснаваная
на трох срэбных наміналах, дэ-юрэ перастала існаваць. Новыя літоўскія талеры па
выкананні і метралагічных характарыстыках меліся адпавядаць класічным
цэнтральнаеўрапейскім (нямецкім) талерам. Ім надаваўся курс у 35 грошаў
польскіх. Аднак паўталеры ніколі не былі выбіваныя, адно унікальны талер
асаблівага кшталту (наміналам у паўтара гульдэны) вядомы з 1580 года. Толькі ў
1585 годзе вельмі абмежаваным накладам былі ўрэшце выбітыя ўласна талеры
нямецкага ўзору, хоць і трохі лягчэйшыя. Гэтыя першыя ў поўным сэнсе талеры ВКЛ
сталіся... апошнімі. Ніколі больш эмісіі талераў у Вільні не ўзнавіліся. У той
жа час распачаліся эмісіі талераў Стафана ў Польшчы і Нагібаніі, што набылі больш
шырокае распаўсюджанне, у тым ліку і на Беларусі. Тым не менш і яны цяпер
адносяцца да досыць рэдкіх манет.

6-залатоўкавы
талер Станіслава Аўгуста (1795)

Болып-менш паспалітай
манетай на рынках Вялікага княства талер стаў толькі ў XVII
стагоддзі. У 1608 годзе пасля перапынку быў ізноў
адчынены Быдгашчанскі манетны двор у Польшчы, што хутка сталася галоўнай
вытворчай пляцоўкай Польскага Каралеўства. У ёй упершыню былі выбітыя польскія
чвэрцьталеры — орты, якія з самага пачатку 1620-ых гадоў сталіся даволі
пашыраным грашовым гатункам на рынках Рэчы Паспалітае і беларускіх земляў у
прыватнасці. Праўда, трошкі раней орты пачалі выбіваць у вялікіх колькасцях у
вольным горадзе Гданьску, што традыцыйна меў трывалыя гандлёвыя сувязі з
Заходняй Еўропай, перад усім з Германіяй і Нідэрландамі. У той жа час талеры з
вышэйзгаданых краёў пачалі шырокім фронтам паступаць у краіну галоўным чынам
акурат праз Гданьск.

Зараз на сайце

Зараз на сайце 0 наведвальнікаў.

Лічыльнікі

Rating All.BY

Статыстыка

-